Кіраўніцтва віншуе работнікаў і ветэранаў ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў з прафесійным святам!

  Паважаныя работнікі і ветэраны ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
  Гэта свята – даніна павагі ўсім пакаленням супрацоўнікаў ваеннага камісарыята за добрасумленную службу і шматгранную дзейнасць па забеспячэнні абараназдольнасці нашай краіны. Ваша адказнае стаўленне да справы, самаадданасць і вернасць традыцыям дапамагаюць эфектыўна выконваць пастаўленыя задачы і актыўна весці работу па станаўленні і развіцці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення і падрыхтоўцы надзейных абаронцаў Айчыны.

  У гэты дзень мы хацелі б выказаць асаблівую падзяку ўсім тым, хто служыў і працаваў у ваенным камісарыяце ў розныя гады, ваеннаму і грамадзянскаму персаналу, а таксама ўсім тым, хто і сёння знаходзіцца ў страі.

  Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, бадзёрасці і аптымізму, высокіх дасягненняў! Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех у высакароднай справе служэння Радзіме!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня райвыканкама.

Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.