Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў лясной гаспадаркі з прафесійным святам
Кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў лясной гаспадаркі з прафесійным святам
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Лясная галіна – гэта вопыт многіх пакаленняў і традыцыі, закладзеныя продкамі, самае вялікае прыроднае багацце, якое мы павінны захоўваць, прымнажаць і перадаваць будучым пакаленням. І гэтая адказная задача ляжыць пераважна на вашы плечы. У лясной гаспадарцы Бешанковіцкага раёна працуюць адданыя сваёй справе людзі, высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія любяць прыроду і адказна ставяцца да яе.
Вялікі вам дзякуй за добрасумленную і нястомную працу, за важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Жадаем вам поспехаў ва ўсіх пачынаннях, моцнага здароўя і шчасця, упэўненасці ў заўтрашнім дні!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў