Кіраўніцтва раёна віншуе жыхароў Бешанковіччыны з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Восень 1917 года адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, абвясціла свабоду ад прыгнёту, укараніла такія фундаментальныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павагу да працаўнікоў і сацыяльную справядлівасць. Для многіх пакаленняў беларусаў гэтая дата — адна з самых значных падзей ХХ стагоддзя, сімвал пераўтварэння жыцця, памяць аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, аб мужнасці абаронцаў Радзімы, якія верылі ў светлую будучыню і ішлі на подзвіг у імя ідэі. Наша памяць аб гераічных падзеях і выпрабаваннях, што выпалі на долю беларусаў, умацоўвае духоўную сувязь пакаленняў, умацоўвае згоду ў грамадстве, натхняе на стваральныя ініцыятывы.

Вялікія ідэі Кастрычніка аб стварэнні грамадства сацыяльнай справядлівасці, кансалідацыі грамадзян на высокіх гуманістычных прынцыпах не страцілі сваёй актуальнасці. Аддаючы даніну гістарычным падзеям, сёння наша краіна ганарыцца сацыяльна арыентаванай эканомікай, высокаразвітымі адукацыяй, навукай і культурай і ўпэўнена рухаецца наперад.

Жадаем усім жыхарам Бешанковіччыны моцнага здароўя, міру і дабрабыту, упэўненасці ў сваіх сілах і новых працоўных здзяйсненняў на карысць нашай Радзімы!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў