Кіраўніцтва раёна віншуе жыхароў Бешанковіччыны з надыходзячым Новым годам
31 снежня 2025
Кіраўніцтва раёна віншуе жыхароў Бешанковіччыны з надыходзячым Новым годам
Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна! Ад усёй душы віншуем вас з надыходзячым Новым годам!
Зусім хутка 2025-ы стане гісторыяй. І гэту гісторыю мы пісалі разам: кожны на сваім месцы, годна выконваючы свой абавязак, робячы ўсё, што ў яго сілах, і нават больш. Мы прайшлі гэты год разам і з годнасцю, як і належыць людзям, якія па-сапраўднаму любяць сваю родную зямлю.
Якім будзе надыходзячы год, што ён прынясе — шмат у чым залежыць ад нас саміх. У нашым раёне, як і па ўсёй Беларусі, ёсць усё, каб рухацца шляхам развіцця і прагрэсу.
Дарагія сябры! У 2026 год мы ўступаем з новымі планамі і надзеямі, з упэўненасцю ў сваіх сілах і жаданнем зрабіць наша жыццё лепшым. Няхай усе чаканні і надзеі збудуцца!
Жадаем, каб у вашых дамах і сем'ях панавалі душэўнае цяпло і шчырасць, каб дзеці радавалі вас сваімі поспехамі, а бацькі былі здаровыя!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў