Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне жыхарам рэгіёна з Днём Канстытуцыі

Віншуем Вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! Сёлета асноўнаму закону нашай краіны спаўняецца 30 гадоў. Дакумент адкрыў новую старонку ў развіцці суверэннай Беларусі, стаў асновай грамадскай згоды і стабільнасці.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь засяродзіла ў сабе багаты гістарычны вопыт папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя прынцыпы дзяржавы, прыярытэты нацыянальнага развіцця. У дакуменце вызначаны асновы нашага жыццядзейнасці - свабоды, правы грамадзян і іх абавязкі, сфармуляваны галоўныя правілы і нормы, якія сталі фундаментам для законаў краіны. Дэмакратычныя формы народаўладдзя ў Беларусі былі замацаваны на рэспубліканскім рэферэндуме 2022 года.
Гэтае свята напаўняе сэрца гонарам за краіну, надае імпульс развіццю багатага патэнцыялу Віцебшчыны. Няхай мудрасць і справядлівасць, заключаныя ў радках Асноўнага закона, стануць нашай апорай у справах і пачынаннях! Жадаем вам, дарагія сябры, поспехаў, моцнага здароўя, міру і дабрабыту!

З павагай,

А.М.Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Д.В.Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў

vitebsk-region.gov.by