Кіраўніцтва Віцебскай вобласці звярнулася да воінаў-інтэрнацыяналістаў і родных загінуўшых воінаў на зямлі Афганістана і ў іншых краінах

15 лютага для ветэранаў баявых дзеянняў – дзень памяці, мужнасці і непарушнага баявога братэрства.

Афганская вайна трывожыць сэрцы тых, хто ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў кінуў выклік міжнароднаму тэрарызму. Гэта сэрцы мужных, смелых і стойкіх салдат, якія верна выканалі воінскі абавязак за межамі Радзімы. І сёння вы з'яўляецеся прыкладам служэння Айчыне для моладзі. За гэта вам наша глыбокая ўдзячнасць і падзяка.

Віцебшчына шануе сваіх сыноў, якія загінулі на полі бою, смуткуюць разам з іх роднымі і блізкімі. Прайшло 35 гадоў, як баявыя калоны 40-й арміі пакінулі тэрыторыю Афганістана. У баявых дзеяннях загінулі 160 сыноў Прыдзвінскага краю. Мы ўспамінаем салдат і афіцэраў 103-й Віцебскай гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, лётчыкаў праслаўленага 339-га авіяцыйнага палка, гераічных пілотаў верталётаў, якія пачыналі свой шлях у неба ў Віцебскім аэраклубе ДТСААФ імя А.Гараўца.

Падзеі ў "гарачых кропках" блізкага і далёкага замежжа служаць нам напамінам аб тым, як важна захоўваць і падтрымліваць мір паміж народамі, яднанне нашага грамадства.

Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, аптымізму і поспехаў у справах на карысць Айчыны!

 

А.М.Субоцін,

старшыня

Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта

         

 У.У.Тэрэнцьеў,

старшыня Віцебскага

абласнога Савета 

дэпутатаў