РУП «Белтэлекам» інфармуе аб правядзенні рамонтна-наладачных работ

    Міжгародны вузел электрасувязі №5 філіяла «Міжгародная сувязь» РУП «Белтэлекам» інфармуе аб правядзенні рамонтна-наладачных работ на АРТПС Ушачы.
    У залежнасці ад умоў надвор'я, работы запланаваны ў адзін з дзён, асноўны - 15 чэрвеня 2022 г. (рэзервовы – 16 чэрвеня 2022 г.) з 10.00 да 14.00.
    У сувязі з гэтым на частцы тэрыторыі Ушацкага, Полацкага, Лепельскага, Докшыцкага, Глыбокскага, Бешанковіцкага, Шумілінскага, Мёрскага, Чашніцкага, Шаркаўшчынскага раёнаў у дзённы час з 10.00 да 14.00 15.06.2022 г. (рэзервовы 16.06.2022г.) будзе адсутнічаць прыём эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання ад АРТПС Ушачы.