З 1 сакавіка 2023 г. устанаўліваюцца патрабаванні па забеспячэнні экалагічнай бяспекі пры эксплуатацыі ачышчальных збудаванняў сцёкавых вод, якія скідаюцца ў навакольнае асяроддзе

З 1 сакавіка 2023 года ўступаюць у сілу экалагічныя нормы і правілы ЭкаНіП 17.06.06-005-2022 «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Гідрасфера. Патрабаванні па забеспячэнні экалагічнай бяспекі пры эксплуатацыі ачышчальных збудаванняў сцёкавых вод, якія скідаюцца ў навакольнае асяроддзе».

ЭкаНіП 17.06.06-005-2022 устанаўліваюць патрабаванні па забеспячэнні экалагічнай бяспекі пры эксплуатацыі ачышчальных збудаванняў механічнай, біялагічнай і фізіка-хімічнай ачысткі сцёкавых вод, у тым ліку па эфектыўнасці выдалення забруджвальных рэчываў у складзе сцёкавых вод у працэсе іх ачысткі, а таксама збудаванняў апрацоўкі асадкаў сцёкавых вод.

Звяртаем увагу, што патрабаванні названых ЭкаНіП з'яўляюцца абавязковымі для выканання юрыдычнымі асобамі і грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, пры ажыццяўленні гаспадарчай і іншай дзейнасці, звязанай з эксплуатацыяй ачышчальных збудаванняў сцёкавых вод, якія скідаюцца ў навакольнае асяроддзе.

Азнаёміцца з дакументам можна па спасылцы: https://www.beshenkovichi.vitebsk-region.gov.by/ru/dokumentu/