З 10 па 16 сакавіка 2025 года на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без гвалту!»

С 10 по 16 марта 2025 года на территории Бешенковичского района проводится республиканская профилактическая акция «Дом без насилия!»

7 сакавіка 2025

З 10 па 16 сакавіка 2025 года на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без гвалту!»

Задачы акцыі: - прыняцце сістэмных мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, мер прэвентыўнага ўздзеяння да грамадзян, якія здзяйсняюць хатні гвалт;

- прыцягненне максімальнай колькасці зацікаўленых у вырашэнні праблем, звязаных з хатнім гвалтам, аказанне кваліфікаванай дапамогі пацярпелым;
- аказанне садзейнічання ў працаўладкаванні непрацуючым асобам, якія здзейснілі хатні гвалт і пацярпелі ад яго;
- прыняцце мер па максімальным ахопе наркалагічнай дапамогай грамадзян, якія два і больш раз прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці ў стане алкагольнага ап'янэння, у т.л. за хатні гвалт. 
- тлумачэнне палажэнняў заканадаўства па папярэджанні хатняга гвалту. 
Калі Вам стала вядома або Вы сталі ахвярай ці сведкам гвалту, не чакайце трагедыі! Дзейнічайце прама зараз! Звяртайцеся ў раённы аддзел міліцыі, да ўчастковага інспектара або выклікайце міліцыю па тэлефоне 102,
 4-10-02 альбо тэл. мтс +37529 597-59-88.