З 11 па 15 чэрвеня ў лясах Бешанковіцкага раёна будуць раскідваць вакцыну ад шаленства. Прынады чапаць забаронена
11 чэрвеня 2026
З 11 па 15 чэрвеня ў лясах Бешанковіцкага раёна будуць раскідваць вакцыну ад шаленства. Прынады чапаць забаронена
УВАГА!!! З 11 чэрвеня па 15 чэрвеня ў Бешанковіцкім раёне будуць вакцынаваць дзікіх жывёл ад шаленства.
У гэтыя дні жыхарам раёна варта быць асабліва ўважлівымі пры паходзе ў лес: там пачнуць раскідваць спецыяльныя прынады з вакцынай. Пра гэта паведаміў галоўны ветэрынарны інспектар Бешанковіцкага раёна Сяргей Касцюшаў.
Супрацьэпізаатычную кампанію правядуць ветспецыялісты ДЛПУ «Бешанковіцкая райветстанцыя» з удзелам егераў паляўнічых гаспадарак, размешчаных на тэрыторыі нашага раёна.
На працягу бліжэйшых 5 дзён будуць раскідваць ядомыя брыкеты, унутры якіх – капсула з вакцынай. Звонку яны выглядаюць як шэра-карычневая прынада вагой каля 25 грамаў, зробленая з рыбнай мукі і ялавічнага тлушчу. Чапаць такія прынады голымі рукамі катэгарычна забаронена. Нельга таксама з'язджаць іх хатнім жывёлам і дапускаць, каб з брыкетамі кантактавалі дзеці.
Калі брыкет, з-за цікаўнасці, трапіў у рукі або на адкрытыя ўчасткі скуры, іх трэба старанна вымыць з мылам. Пры траплянні вакцыны ў вочы, нос, рот або на рану варта неадкладна звярнуцца да ўрача.
Для вакцынацыі будзе выкарыстоўвацца прынада вакцыназмяшчальная антырабічная беларускай вытворчасці.
Апрацоўка пройдзе толькі там, дзе жывуць дзікія драпежныя жывёлы — лясныя масівы. Жылыя раёны і вадаёмы закранаць не будуць.
Бешенства – вострая вірусная інфекцыя, якая перадаецца чалавеку праз сліну хворай жывёлы: пры ўкусе, драпіне, а таксама, калі сліна трапіла на пашкоджаную скуру ці слізістыя. Вірус паражае цэнтральную нервовую сістэму. Галоўная небяспека ў тым, што пасля з'яўлення клінічных сімптомаў бешенства практычна невылечна і заканчваецца смерцю. Хвароба можа пачынацца з болю, свербу ці палення ў месцы ўкусу, затым з'яўляюцца трывога, спазмы, вадабоязнь і параліч.
"Зара"