З 11 па 15 мая праходзіць Тыдзень кансультавання “Усё для сям'і”: спецыялісты ўпраўлення па працы і сацыяльнай абароне адкажуць на пытанні

С 11 по 15 мая проходит Неделя консультирования “Все для семьи”: специалисты управления по труду и соцзащите ответят на вопросы

6 мая 2026

З 11 па 15 мая праходзіць Тыдзень кансультавання “Усё для сям’і”: спецыялісты ўпраўлення па працы і сацыяльнай абароне адкажуць на пытанні

Тыдзень кансультавання «Усё для сям’і» абвешчаны з 11 па 15 мая. Мерапрыемствы тыдня (сярод іх таксама і «прамыя тэлефонныя лініі») праходзяць у рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта «Жанчыны Беларусі: гарантыі ў сферы працы, аховы працы, сацыяльнай абароны» і прымеркаваны да Дня сям’і.

У гэты перыяд штодня з 9 гадзін да 10 гадзін 30 хвілін па нумарах 6-52-74 і 6-53-03 на актуальныя пытанні землякоў адкажуць спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Адрасаваць пытанні, якія вас цікавяць, можна таксама спецыялістам ТЦСАН па нумары 6-53-20.

"Зара"