З 11 па 17 сакавіка ў Бешанковіцкім раёне пройдзе комплекс спецыяльных прафілактычных мерапрыемстваў «Дом без пажару».
Ці выконваюць жыхары раёна правілы пажарнай бяспекі, на наступным тыдні правераць супрацоўнікі РАНС
З 11 па 17 сакавіка на тэрыторыі нашага рэгіёну пройдзе комплекс спецыяльных прафілактычных мерапрыемстваў “Дом без пажару”
«Мэта акцыі – зніжэнне рызык узнікнення пажараў у жыллёвым фондзе і гібелі ад іх людзей, павышэнне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў насельніцтва», — адзначае намеснік начальніка РАНС Павел Чаплінскі.
Падчас комплексу мерапрыемстваў будуць праводзіцца:
Праверкі печанага ацяплення, газавага і электраабсталявання, выкананне грамадзянамі правілаў бяспекі
Кансультацыі па ліквідацыі парушэнняў.
Праверка наяўнасці і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
З пачатку года ў Беларусі ўжо адбылося 1327 пажараў, загінула 170 чалавек, з іх 1 дзіця.
Каб пазбегнуць бяды, ліквідуйце непаладкі і выконвайце правілы бяспекі!