З 11 па 20 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне бяспекі пасажырскіх перавозак маршрутнымі таксі
11 сакавіка 2025
З 11 па 20 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне бяспекі пасажырскіх перавозак маршрутнымі таксі
У фокусе ўвагі — маршруткі!
З 11 па 20 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне бяспекі пасажырскіх перавозак маршрутнымі таксі.
Інспектары ДПС засяродзяцца на спыненні фактаў эксплуатацыі няспраўных мікрааўтобусаў і выяўленні непрышпіленых пасажыраў у міжгароднім і прыгарадным паведамленні.
У выпадку парушэння парадку допуску кіроўцаў і транспарту да працы кіраўнікі арганізацый будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.
У снежні (https://t.me/pressmvd/15285) 2024 года супрацоўнікамі ДАІ праверана больш за 7,5 тысячы аўтобусаў, пры гэтым выяўлена звыш 2,5 тысячы розных парушэнняў, за эксплуатацыю няспраўнага транспарту да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 111 службовых асоб.
Нагадваем аб адказнасці перавозчыкаў за жыццё і здароўе пасажыраў, неабходнасці строгага выканання ўстаноўленых Правілаў усімі ўдзельнікамі дарожнага руху.
"Зара"