З 13 па 14 верасня 2018 года ў Віцебску пройдзе выстава-кірмаш "Віцебшчына - за здаровы лад жыцця-2018"

С 13 по 14 сентября 2018 года в Витебске будет проходить выставка-ярмарка "Витебщина - за здоровый образ жизни-2018"

13 і 14 верасня 2018 года адбудзецца XI спецыялізаваная выстаўка-кірмаш «Віцебшчына − за здаровы лад жыцця – 2018»

Гэта ўнікальнае мерапрыемства з ужо складзенымі рэпутацыяй і традыцыямі, якое стала за сваю шматгадовую гісторыю галоўнай у Віцебскай вобласці пляцоўкай для дэманстрацыі магчымасцей, методык, сучасных тэхналогій для захавання самага важнага для кожнага чалавека − здароўя.

Месца правядзення: Канцэртная зала «Віцебск» (г. Віцебск, парк Фрунзе, 1).

Арганізатары выстаўкі:

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт

Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Віцебскае аддзяленне Беларускай промгандлёвай палаты

Мэты выстаўкі:

Прасоўванне рэкламы, паслуг, тэхналогій, тавараў, якія спрыяюць умацаванню здароўя, вядзенню здаровага ладу жыцця, інфармаванне насельніцтва аб намаганнях дзяржаўных органаў, медыцынскіх арганізацый, іншых ведамстваў і недзяржаўных арганізацый, накіраваных на захаванне і ўмацаванне здароўя.

Да ўдзелу ў выставе-кірмашы запрашаюцца прадпрыемствы Беларусі, рэгіёнаў Расіі, краін блізкага і далёкага замежжа.

Кантакты арганізатараў выставы-кірмашу:

УП па аказанні паслуг «Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты»: Розноўскі Андрэй Сяргеевіч, намеснік генеральнага дырэктара па ЗЭД, +375 212 67 00 97, +375 44 559 90 03; Дзеткоў Артур Мікалаевіч, спецыяліст аддзела ЗЭД, +375 212 67 22 70, +375 29 890 5248.

ДЗ «Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»: тэл/факс: +375 212616085; e-mail: vitebsk__ooz@bk.ru; Барысава Ірына Аляксееўна, загадчык аддзела грамадскага здароўя, МТС +375 29 7189007.