Бяспечныя канікулы: формула ідэальнага лета ад МНС
13 мая 2026
Якім павінна быць лета? Формула ідэальнага адпачынку простая: яно павінна быць сонечным, вясёлым і самае галоўнае — БЯСПЕЧНЫМ.
З 15 мая па 31 жніўня ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «Бяспечныя канікулы». Яе мэта – папярэджанне ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей, навучанне правілам паводзін на вадаёмах.
Каб летнія канікулы для дзяцей прайшлі без надзвычайных сітуацый і не былі зацемнены трагічнымі падзеямі, работнікі МНС правядуць рэспубліканскую інфармацыйна-прапагандысцкую акцыю «Бяспечныя канікулы» і напоўняць вольны час рабят мноствам карысных мерапрыемстваў.
Акцыя пройдзе ва ўстановах адукацыі раёна, у месцах масавага знаходжання дзяцей і бацькоў, а таксама ў аздараўленчых і прышкольных лагерах.
Праз розныя гульнявыя формы рабяты атрымаюць веды па АБЖ, бо яны так неабходныя, асабліва ў летні перыяд.
Статыстыка – гэта суровае напамін пра неабходнасць пастаяннага кантролю:
- У 2024 годзе на пажарах у краіне загінула 10 дзяцей, па прычыне свавольства дзяцей з агнём зарэгістравана 91 пажар. На вадаёмах патанула 22 дзіцяці.
- У 2025 годзе на пажарах загінула 4 дзіцяці, па прычыне свавольства дзяцей з агнём адбылося 23 пажары. Трагічныя выпадкі зафіксаваны і на вадзе: за 2025 год патанула 12 дзяцей.
Прадстаўнікі МНС нагадваюць: паважаныя бацькі, дзядулі і бабулі!
1. Ні ў якім разе не пакідайце дзяцей без нагляду!
2. Трымайце запалкі і запальніцы ў недаступных месцах, не дазваляйце дзецям гуляць з агнём.
3. Бяспека каля вады. Нагадвайце дзецям правілы бяспечных паводзін каля вады, сачыце, каб дзіця не купалася без нагляду. Памятайце, што небяспеку ўяўляюць не толькі вадаёмы, але і студні, ванны, вёдры з вадой і дэкаратыўныя сажалкі.
4. Вокны і балконы. Не падпускайце дзяцей да адкрытых вокнаў і балконаў.
5. Прагаворыце з дзецьмі небяспечныя сітуацыі і іх наступствы. Дапамагчы вам у гэтым можа youtube-канал «МНС дзецям».
Будзьце прыкладам для дзіцяці і выконвайце правілы бяспекі.
У выпадку любой надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумарах 101 або 112.
Зробім гэта лета бяспечным разам!