З 15 па 16 лютага АДАІ Бешанковіцкага РАУС праводзіць прафілактычнае мерапрыемства «Прышпіленыя дзеці – выратаваныя жыцці!»
З 15 па 16 лютага АДАІ Бешанковіцкага РАУС праводзіць прафілактычнае мерапрыемства «Прышпіленыя дзеці – выратаваныя жыцці!», мэта якога – папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.
З пачатку бягучага года ўжо зарэгістравана 2 ДТЗ, у якіх 1 дзіця загінула і 2 атрымалі цялесныя пашкоджанні. А ў 2025 годзе адбылося 24 такія ДТЗ з удзелам непаўналетніх, 5 дзяцей загінулі, 31 атрымаў раненні.
«Дзіця ў аўтамабілі павінна знаходзіцца ў спецыяльным утрымліваючым устройстве, якое адпавядае яго вазе і росту, — нагадвае кіроўцам старэйшы інспектар АДАІ РАУС Аляксандр Казак. — Аўтакрэсла або бустэр неабходна правільна ўсталяваць у аўтамабілі. Дзеці старэйшыя за 12 гадоў павінны быць прышпілены стандартнымі рамянямі бяспекі».
Бацькам дзярж аўтаінспектары заклікаюць нагадаць сваім дзецям, што нельга рэзка выходзіць або выбягаць на дарогу з-за прыпаркаваных аўтамабіляў, дрэў, хмызнякоў, збудаванняў, нават калі дарога знаходзіцца на прылеглай да жылой забудовы тэрыторыі.
А кіроўцаў — быць максімальна ўважлівымі пры праездзе паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і ў дварах.