З 16 верасня стартуе акцыя «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы»

16 верасня ў рэспубліцы стартуе інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы», якая працягнецца да 4 кастрычніка. Мэта кампаніі – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей пажылога ўзросту.
Пенсіянеры – адна з найважнейшых катэгорый насельніцтва, якая знаходзіцца пад пільнай увагай МНС. Для прыцягнення іх да пытанняў бяспекі ратавальнікі выкарыстоўваюць розныя формы работы, імкнучыся дастукацца да кожнага пажылога чалавека і ўцягнуць яго ў правядзенне маштабнай рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы».
Мерапрыемствы кампаніі пройдуць на рынках, у тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, паштовых аддзяленнях, аўталаўках, дамах культуры і іншых аб'ектах, размешчаных у населеных пунктах.
Ратавальнікі заклікаюць! Пазабаўцеся пра бяспеку сваіх пажылых бацькоў, бабуль і дзядуляў: усталюйце аўтаномны пажарны апавяшчальнік, дапамажыце з уборкай сухой расліннасці, звярніце ўвагу на спраўнасць электраправодкі і ацяпляльных прыбораў, адрамантуйце печ перад ацяпляльным сезонам, пабяліце комін.