З 20 па 30 верасня на Бешанковіччыне праводзіцца міжведамачая інфармацыйная акцыя «Наркотыкі
«Адказнасць. Наступствы», накіраваная на тлумачэнне непаўналетнім і іх законным прадстаўнікам наступстваў спажывання, а таксама адказнасці за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў.
У межах акцыі будуць арганізаваны класныя гадзіны, дыялогавыя пляцоўкі, спартыўныя і культурна-масавыя мерапрыемствы на тэму прававых і медыцынскіх наступстваў ужывання і збыту наркотыкаў, уцягвання непаўналетніх у незаконны абарот наркотыкаў, а таксама згубнага ўздзеяння наркатычных рэчываў на здароўе падлеткаў.