З 22 па 30 сакавіка на тэрыторыі раёна пройдзе рэспубліканская акцыя МНС «За бяспеку разам!»
18 сакавіка 2025
З 22 па 30 сакавіка на тэрыторыі раёна пройдзе рэспубліканская акцыя МНС «За бяспеку разам!»
У перыяд з 22 па 30 сакавіка на тэрыторыі раёна пройдзе акцыя «За бяспеку разам!», накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе.
Мэта дадзенай акцыі — зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку ў сельскай мясцовасці. Удзельнікі акцыі наведаюць па месцы жыхарства адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян і інвалідаў, сем'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, дадуць тлумачэнні і рэкамендацыі гаспадарам па павышэнні пажарнай бяспекі жылля. У ходзе акцыі запланаваны сумесныя рэйды, абмен інфармацыяй, сустрэчы з працоўнымі калектывамі, насельніцтвам. Акрамя таго, любы жадаючы можа сам звярнуцца ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану домаўладання.
Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў. Праверце спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а ў выпадку іх адсутнасці — усталюйце ў жылых памяшканнях домаўладання. Звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі. Не пакідайце дзяцей без нагляду дарослых і не дапускайце дзіцячых гульняў з агнём. Выконвайце правілы пажарнай бяспекі пры распальванні вогнішчаў і не пакідайце іх без нагляду. Не кідайце непатушаныя запалкі і недакуркі цыгарэт у сухую траву і не дапускайце выпальвання сухой расліннасці. Памятайце: неасцярожнае абыходжанне з агнём прыводзіць да гібелі людзей і знішчэння маёмасці.
Па традыцыі ў акцыі возьмуць удзел і іншыя суб'екты прафілактыкі. Як вядома, эфектыўнасць любой дзейнасці — у агульнай зацікаўленасці і ўзаемадзеянні. Дык давайце ўсе разам зробім усё магчымае для нашай бяспекі!