З 23 жніўня 2022 года ў сувязі са складанай пажаранебяспечнай абстаноўкай ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласці ўведзена забарона на наведванне лясоў

   Галоўнай прычынай увядзення забароны з'яўляецца высокі клас пажарнай небяспекі з-за спякотнага надвор'я. У гэты перыяд на тэрыторыі ляснога фонду забараняецца:
- знаходжанне грамадзян;
- уезд транспартных сродкаў, за выключэннем транспартных сродкаў юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку, і органаў, якія ажыццяўляюць кантроль у адпаведнасці з артыкулам 106 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі, пералічаных у пункце 60 Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2010 г. № 575;
- правядзенне работ, не звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі.
   Удакладніць інфармацыю можна па тэлефонах 6-07-56 (аддзел лясной гаспадаркі і лесааднаўлення ДЛГУ "Бешанковіцкі лясгас"), +375 33 394 26 24 (інжынер па ахове і абароне лесу Усцюгаў Валерый Генадзьевіч).
Актуальная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Рэспублікі Беларусь прыведзена на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
   Парушэнне патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне, што не пацягнула прычынення шкоды, – цягне накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь (артыкул 16.21 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях). Калі парушэнне пацягне знішчэнне або пашкоджанне лесу альбо тарфянікаў, памер штрафу ўзрастае да 30 базавых велічынь.