З 15 снежня па 14 студзеня пройдзе рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя для пажылых людзей «Ад усёй душы»
15 снежня 2025
З 15 снежня па 14 студзеня пройдзе рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя для пажылых людзей «Ад усёй душы»
Важна зрабіць свята асаблівым для тых, хто мае патрэбу ў нашай увазе больш за ўсё: адзінокіх пажылых грамадзян, людзей з інваліднасцю, пастаяльцаў аддзялення кругласутачнага знаходжання ТЦСАН Бешанковіцкага раёна.
Нават невялікі падарунак можа стаць для іх сапраўдным промнем святла, напамінам пра тое, што іх памятаюць і любяць.
Што можна прынесці?
Цёплыя шкарпэткі, мяккія шалікі, утульныя пледы, мыла, зубныя шчоткі і пасту, крэм для рук, шампуні, чай, каву, печыва, цукеркі, кнігі, часопісы, крыжаванкі, мяккія ручнікі, халаты, майкі – усё, што ідзе ад сэрца!
Дзе можна пакінуць свой падарунак?
У ТЦСАН Бешанковіцкага раёна па адрасе: вул. Свабоды, д.42А, тэлефоны: 6-01-35, 6-53-48.
"Зара"