З 23 кастрычніка па 3 лістапада ў Бешанковіцкім раёне пройдзе акцыя «Увага! Самаходныя машыны і трактары»

С 23 октября по 3 ноября в Бешенковичском районе пройдет акция «Внимание! Самоходные машины и тракторы»

21 кастрычніка 2025

З 23 кастрычніка па 3 лістапада ў Бешанковіцкім раёне пройдзе акцыя «Увага! Самаходныя машыны і трактары»

Аддзяленнем ДАІ Бешанковіцкага РАУС сумесна з інспектарамі Дзяржтэхнагляду будзе арганізавана акцыя «Увага! Самаходныя машыны і трактары» з 23 кастрычніка па 3 лістапада.

Падчас акцыі супрацоўнікі будуць праводзіць праверку:

— спраўнасці асвятлення, уключаючы фары, паваротнікі і заднія ліхтары;
— наяўнасці правільна ўсталяванага праблескавага маячка аранжавага колеру і святлоадбівальных палос на тэхніцы;
— адпаведнасці патрабаванням заканадаўства адносна стану дадатковага абсталявання (навясных прылад);
— выканання тэрмінаў праходжання абавязковага дзяржаўнага тэхнічнага агляду.

Мэта мерапрыемства — павысіць узровень бяспекі на дарогах і папярэдзіць магчымыя аварыі, выкліканыя няспраўнасцю сельгасмашын і невыкананнем ПДР.

"Зара"