З 25 снежня дзейнічае забарона на мянтуза
З 25 снежня ў рыбалоўных угоддзях Беларусі дзейнічае забарона на вылаў мянтуза звычайнага, якая працягнецца па 28 лютага 2021 года. У гэты перыяд мянтуз ідзе на нераст. Беларуская назва мянтуза – мянтуз, мянёк. Гэта адзіны прэснаводны прадстаўнік сямейства трасковых.
Нерастуе мянтуз невялікімі стайкамі, якія складаюцца з самкі і некалькіх самцоў. Ікрамятанне адбываецца пры тэмпературы вады каля 1-3 градусаў. Пры вялікіх маразах нераст працякае больш актыўна, пры адлігах расцягваецца на месяц і больш. Пладавітасць мянтуза вельмі высокая, у асобін буйных памераў дасягае мільёна ікрынак і больш. Але нягледзячы на гэта выжывальнасць ікрынак і лічынак малая. Вялікая колькасць ікры з'ядаецца іншымі рыбамі, а частка і самім мянтузом.
За здабычу мянтуза звычайнага ў тэрміны забароны на яго вылаў прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 50 базавых велічынь альбо крымінальная, калі будзе здабыта больш за тры асобіны гэтага віду. Акрамя таго, за кожную злоўленую асобіну мянтуза ў перыяд нерасту прыйдзецца выплаціць 27 базавых велічынь у якасці кампенсацыі прычыненай прыродзе шкоды.

Віцебскай абласной інспекцыі
аховы жывёльнага і расліннага свету Маргоўцаў Д. М.
[if gte mso 9]> Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE <![endif]