З 25 кастрычніка па 2 лістапада ў Бешанковіцкім раёне пройдзе прафілактычная акцыя «За бяспеку разам»
21 кастрычніка 2025
З 25 кастрычніка па 2 лістапада ў Бешанковіцкім раёне пройдзе прафілактычная акцыя «За бяспеку разам»
Работнікі РАНС наведаюць адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян і інвалідаў, сем'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
У гэты перыяд кожны можа звярнуцца ў РАНС з ініцыятывай абследаваць супрацьпажарны стан свайго жылля, каб атрымаць тлумачэнні і рэкамендацыі спецыялістаў па паляпшэнні ўзроўню бяспекі дома.
"Зара"