З 25 па 27 жніўня ў Бешанковіцкім раёне праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Быт».
Як паказвае практыка, злачынствы, якія здзяйсняюцца падчас узнікаючых сямейных сварак і канфліктаў, нярэдка па жорсткасці і цяжкасці наступстваў іх здзяйснення шмат у чым пераўзыходзяць загадзя спланаваныя, добра падрыхтаваныя злачынныя дзеянні.
У сферы сямейна-бытавых адносін здзяйсняецца кожнае трэцяе забойства і кожнае чацвёртае наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. У мэтах своечасовага рэагавання і прыняцця мер прэвентыўнага характару просім грамадзян паведамляць у органы ўнутраных спраў аб вядомых ім фактах сямейнага неблагопалучча і прымянення гвалту.