З 26 лістапада па 6 снежня ў Бешанковіцкім раёне праходзіць прафілактычнае мерапрыемства ў дачыненні да перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах легкавымі аўтамабілямі (таксі).
У бліжэйшыя дні Дзяржаўтаінспекцыя надасць асаблівую ўвагу кіроўцам таксі
З 26 лістапада па 6 снежня ў Бешанковіцкім раёне праходзіць прафілактычнае мерапрыемства ў дачыненні да перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах легкавым аўтамабілем (таксі).
Асноўнымі парушэннямі з боку кіроўцаў таксі па-ранейшаму з'яўляюцца:
перавозка пасажыраў, не прышпіленых рамянямі бяспекі;
праезд на забараняльны сігнал святлафора;
няправільны выбар хуткасці руху;
парушэнне патрабаванняў дарожных знакаў, правілаў манеўравання, размяшчэння на праезнай частцы.
Усё гэта прыводзіць да здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў.
Падчас рэйдаў інспектары правераць кіроўцаў таксі сумесна з Транспартнай інспекцыяй.