З 27 красавіка ў Бешанковіцкім раёне ўведзена забарона на наведванне лясоў

З 27 красавіка на тэрыторыі раёна ўведзена забарона на наведванне грамадзянамі лясных угоддзяў. Адпаведнае рашэнне прынята Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэтам у мэтах недапушчэння ўзнікнення надзвычайных сітуацый у лясах і на тарфяніках.

 У перыяд забароны зачынены ўсе шлагбаўмы на з'ездах з дарог у лясы, усюды ўстаноўлены таблічкі з інфармацыяй аб забароне наведвання лесу і адказнасці за яго парушэнне. На аўтатранспарце можна праязджаць толькі па дарогах, якія вядуць да населеных пунктаў, а таксама да грамадзянскіх могілак. 

У лясах работнікамі лясгаса вядзецца штодзённае патруляванне, дзяжурства на назіральных вышках, тлумачальная праца з насельніцтвам. Спецыяльныя рэйды праводзяць таксама райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, РАУС, РАНС. У мінулыя выхадныя, напрыклад, такія праверкі праходзілі з удзелам прадстаўніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС А. В. Браніцкага, начальніка раённага аддзела міліцыі А. М. Рыбакова, старшынь сельвыканкамаў. Дзякуючы зладжанай працы ўсіх зацікаўленых службаў, у гэтыя дні ўдалося пазбегнуць узгарання сухой расліннасці.

Нагадваем, што парушэнне забароны на наведванне лясоў або патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое не пацягнула прычынення шкоды, можа карацца папярэджаннем або штрафам да 25 базавых велічынь (612,5 рубля). У выпадку, калі парушэнне пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу, парушальніку пагражае штраф ад 25 да 50 базавых велічынь (1125 рублёў).

"Зара"