З 27 лістапада па 5 снежня рэспубліканская прафілактычная акцыя «Змяняй свой стыль на зімовы!»

З 27 лістапада па 5 снежня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Змяняй свой стыль на зімовы!»

Мерапрыемствы накіраваны на папярэджанне і прафілактыку ДТЗ у зімовых умовах, прапаганду выкарыстання зімовых шын.

Да канца месяца інспектары засяроджаны на інфармаванні кіроўцаў аб неабходнасці сезоннай змены шын. З пачаткам каляндарнай зімы пракантралююць своечасовасць падрыхтоўкі аўтамабіляў да сезона. З 1 снежня кіроўцы абавязаны замяніць летнюю гуму на ўсіх колах. Парушэнне гэтага патрабавання пацягне штраф да 1 базавай велічыні (40 рублёў), пры паўторным парушэнні на працягу года — ад 2 да 5 базавых (80-200 рублёў).

Да марознага сезона неабходна падрыхтаваць не толькі аўтамабіль, але і самім перабудавацца на зімовы, больш спакойны і акуратны стыль кіравання. Варта пазбягаць рэзкіх рухаў і манеўраў, асабліва паблізу пешаходных пераходаў, на закругленнях і прадуваемых участках дарог. Выбіраць найбольш бяспечны хуткасны рэжым з улікам стану праезнай часткі і ўмоў надвор'я. Павялічыць дыстанцыю, прышпіліцца ўсім у аўтамабілі.

Пешаходам важна быць асабліва ўважлівымі пры пераходзе праезнай часткі. Глядзець па баках, не рабіць рэзкіх рухаў, быць прадказальнымі для кіроўцаў, пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі.