З 3 па 21 лістапада ў краіне праходзіць рэспубліканская акцыя «Беларусь супраць нікаціну»
11 лістапада 2025
З 3 па 21 лістапада ў краіне праходзіць рэспубліканская акцыя «Беларусь супраць нікаціну»
Маштабная антынікацінавая акцыя прымеркавана да Дня некурца, які праводзіцца па ініцыятыве Міжнароднага саюза па барацьбе з ракам штогод у 3-і чацвер лістапада. Яе мэта — актыўна ўцягнуць насельніцтва ў барацьбу з гэтай згубнай звычкай, аб'яднаўшы намаганні грамадзян, медыцынскіх работнікаў і валанцёраў.
Ініцыятыва заклікана данесці думку аб тым, што здароўе нацыі — гэта адказнасць кожнага. Нягледзячы на станоўчую дынаміку — зніжэнне долі курцоў сярод дарослага насельніцтва — з'явіліся новыя выклікі. За апошнія 5 гадоў колькасць спажыўцоў электронных сігарэт, вейпаў і сістэм нагрэву тытуню вырасла ў 20 разоў. 90% курцоў пачынаюць паліць ва ўзросце да 25 гадоў.
Многія не ўсведамляюць, што тытунёвы дым змяшчае звыш 4000 хімічных злучэнняў, з якіх 43 з'яўляюцца вядомымі канцэрагенамі, а таксама радыеактыўныя поланій, свінец і вісмут.
Курэнне — гэта магутны фактар рызыкі развіцця не толькі анкалагічных захворванняў (рака лёгкага, гартані, стрававода), але і сардэчна-сасудзістых паталогій, хранічнага бранхіту, інсультаў і праблем з рэпрадуктыўнай сістэмай.
Практычныя парады для тых, хто хоча кінуць паліць:
вырашыцца на адмову — галоўны крок;
назачыце дзень адмовы і спыняйце паліць адразу, а не паступова;
пазбягайце сітуацый, якія правакуюць курэнне, і грамадства курцоў, асабліва ў першы час;
заменіце рытуал курэння на карысную звычку — выкарыстоўвайце жавальную гумку, вып'йце шклянку вады або зрабіце некалькі дыхальных практыкаванняў;
узнагароджвайце сябе за кожны пройдзены этап без цыгарэт;
не адчайвайцеся ў выпадку зрыву, пры паўторных спробах шанцы на поспех значна ўзрастаюць;
звярніцеся па дапамогу да ўрача, спецыяліст можа прызначыць медыкаментозную падтрымку, якая палегчыць сімптомы адмены.
✓Антытытунёвая акцыя — гэта важны грамадскі інструмент, які дазваляе не толькі інфармаваць, але і ствараць падтрымліваючае асяроддзе для тых, хто вырашыў выбраць здаровае жыццё. Кожная зламаная цыгарэта, кожнае размешчанае фота з хэштэгам і кожная размова пра шкоду нікаціну ўносіць свой уклад у агульную справу — захаванне здароўя будучых пакаленняў.
Бешанковіцкая ЦРБ.
"Зара"