З 4 па 8 кастрычніка 2021 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал».

З  4 па 8 кастрычніка 2021 года на тэрыторыіі Рэспублікі Беларусь праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал», задачамі якога з'яўляюцца:

- папярэджанне і раскрыццё злачынстваў, якія адносяцца да незаконных дзеянняў у дачыненні да агнястрэльнай і іншай зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў;

- выяўленне парушэнняў умоў захоўвання, уліку агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў на аб'ектах дазвольнай сістэмы, а таксама ў прыватных уладальнікаў зброі;

- выяўленне і прыцягненне да адказнасці асоб, якія незаконна захоўваюць, перавозяць, вырабляюць, збываюць зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы;

У ходзе правядзення аперацыі любы грамадзянін можа добраахвотна здаць незаконна захоўваемую, знойдзеную, незарэгістраваную агнястрэльную зброю і боепрыпасы ў РАУС і не будзе прыцягнуты да адказнасці.

Нагадваем, што за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў прадугледжана

крымінальная адказнасць.

Згодна з арт. 295 КК Рэспублікі Беларусь максімальнае пакаранне можа складаць  да 12 гадоў пазбаўлення волі.

          Калі Вам вядомы факты незаконнага захоўвання зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, просьба паведаміць аб гэтым у Бешанковіцкі РАУС па тэлефонах: 4-10-02 ці 102, м.т. 597-59-88, таксама 4-87-38.

Ананімнасць гарантуем.


Аддзяленне аховы правапарадку і прафілактыкі

Бешанковіцкага РАУС