З 7 кастрычніка стартуе акцыя «Маладзёны за бяспеку!»
З 7 па 18 кастрычніка на тэрыторыі ўсёй Беларусі пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія (акцыя) «Моладзь за бяспеку!».
Яе мэта – папулярызацыя дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, прафесіі ратавальніка-пажарнага, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх, прапаганда бяспечнага і здаровага ладу жыцця, раскрыццё творчага патэнцыялу і аб'яднанне маладых людзей – юных ратавальнікаў у карысную справу.
У рамках інфармацыйнай кампаніі ратавальнікі ставяць перад сабой не адну задачу, але галоўныя з іх – гэта павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва аб дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, яе мэтах, задачах, напрамках і, тым самым, прыцягнуць моладзь у шэрагі юных ратавальнікаў. Акрамя гэтага арганізатары ўпэўнены, што знаёмства з рухам здольна фарміраваць у падлеткаў культуру бяспекі жыццядзейнасці.
Першы тыдзень акцыі пройдзе пад дэвізам «112 добрых спраў». Юныя ратавальнікі наведаюць домаўладанні тых, каму патрэбна дапамога ў нарыхтоўцы дроў, уборцы тэрыторыі альбо ўраджаю, устаноўцы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. У катэгорыю такіх людзей трапяць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, адзінока пражываючыя пенсіянеры і інваліды. Другі тыдзень акцыі будзе прысвечаны святочным мерапрыемствам – 14 кастрычніка адзначаецца дзень утварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі
выратавальнікаў-пажарных. Канцэртныя праграмы, тэматычныя вечары-сустрэчы, велапрабегі, віктарыны, квэсты і многія іншыя падзеі аб'яднаны адной мэтай – прывіць культуру бяспекі жыццядзейнасці падлеткам і прыцягнуць іх у грамадскую арганізацыю выратавальнікаў-пажарных.
Юныя выратавальнікі нагадваюць: для таго, каб пазбегнуць трагедыі, выконвайце элементарныя правілы пажарнай бяспекі. Пры пажары і іншых надзвычайных сітуацыях тэлефануйце па нумары 101 або 112. Ваша бяспека у Вашых руках!