З святам, супрацоўнікі і ветэраны Следчага камітэта!
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам − Днём супрацоўніка органаў папярэдняга расследавання і 12-й гадавінай утварэння самага маладога праваахоўнага ведамства краіны!
Вы выконваеце складаную і адказную працу, накіраваную на ўмацаванне дзяржаўнасці, абарону законнасці і правапарадку, правоў і свабод грамадзян. Вашы высокія чалавечыя і маральныя якасці, велізарная працаздольнасць, прафесіяналізм, прызванне і адказнасць з'яўляюцца залогам эфектыўнай дзейнасці.
Жадаем усім вам моцнага здароўя, аптымізму, невычарпальнай энергіі і новых здзяйсненняў на карысць дзяржавы, грамадства і закона. Міру, дабра і дабрабыту вам і вашым сем'ям!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў