З удзелам памочніка пракурора Бешанковіцкага раёна Сяргея Кір'янава адбылося ўрачыстае прысваенне ДУА «Ржаўскі дзіцячы сад – базавая школа» імя грузінскага, савецкага паэта, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Мірзы Гедэонавіча Гелавані

З удзелам памочніка пракурора Бешанковіцкага раёна Сяргея Кір'янава адбылося ўрачыстае прысваенне ДУА «Ржаўскі дзіцячы сад – базавая школа» імя грузінскага, савецкага паэта, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Мірзы Гедэонавіча Гелавані.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве таксама прыняло ўдзел кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, школьнікі, мясцовыя жыхары. Ганаровымі гасцямі ўрачыстасці сталі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь Валерый Кварацхелія, прадстаўнікі пасольства і грузінскай дыяспары ў Беларусі, а таксама намеснік старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Тэнгіз Думбадзэ.

У ходзе ўрачыстых мерапрыемстваў памочнік пракурора Сяргей Кір'янаў выступіў з прэзентацыяй на тэму расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна.

«Крымінальная справа па факце генацыду нацысцкімі злачынцамі, іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд мірных грамадзян нашай краіны была ўзбуджана Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь у мэтах сацыяльнай і гістарычнай справядлівасці, ліквідацыі белых плям гісторыі і недапушчальнасці яе скажэння», адзначыў у сваім уступным слове пракурорскі работнік.

Праведзены пракуратурай раёна аналіз архіўных даных, абставіны, устаноўленыя ў ходзе расследавання крымінальнай справы, сведчаць аб тым, што з першых дзён акупацыі ў раёне пачаў стварацца своеасаблівы акупацыйны рэжым. Гэта была сістэма палітычных, эканамічных і ваенных мер, накіраваных на ліквідацыю грамадскага і дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, заняволенне і знішчэнне насельніцтва. Асаблівымі зверствамі суправаджалася знішчэнне мірных жыхароў вёсак Слабада і Бортнікі, Ула, Астроўна, а таксама самога гарадскога пасёлка Бешанковічы, дзе ахвярамі сталі каля 6 000 чалавек.

Пракуратурай Бешанковіцкага раёна па крымінальнай справе:

•дапытана больш за 40 грамадзян, у тым ліку 11 вязняў, прымусова вывезеных за тэрыторыю БССР;

•прызнана пацярпелымі ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых 25 асоб;

•агледжана 19 месцаў пахаванняў мірных жыхароў, у тым ліку 6 меркаваных (раней неўлічаных) пахаванняў (размешчаных паблізу вёсак Слабада, Чановічы, Азёркі, аграгарадкоў Бачэйкава і Ржаўка, а таксама ў межах гарадскога пасёлка Бешанковічы), плануецца правядзенне пошукавых мерапрыемстваў, у тым ліку раскопак у 3 такіх месцах, у перыяд з верасня па кастрычнік бягучага года будуць праведзены раскопкі пахавання паблізу вёсак Слабада і Бортнікі, у так званым урочышчы «лісіныя норы»;

•устаноўлена 2 месцы прымусовага ўтрымання насельніцтва (лагер паблізу вёсак Слабада і Бортнікі, турма ў гарадскім пасёлку Бешанковічы).

•праведзены агляды цалкам і часткова знішчаных нямецкімі акупантамі і іх памагатымі населеных пунктаў Бешанковіцкага раёна. Праведзена 111 такіх аглядаў, з выездам на месца і фіксацыяй дакладных каардынат

У сваім заключным слове Сяргей Кір'янаў адзначыў, – «што грамадска-палітычныя падзеі, агрэсіўная палітыка на глебе адроджаных нацыяналістычных поглядаў і ідэй, накіраваныя на скажэнне гістарычнай праўды, дыктуюць неабходнасць праз разуменне гісторыі зберагчы пераемнасць паміж пакаленнямі і памяць народа».

Памочнік пракурора

Бешанковіцкага раёна,

юрыст 2 класа С.А.Кір'янаў