З удзелам пракурора раёна Андрэя Старчанкі адбылося пашыранае пасяджэнне Камісіі па справах непаўналетніх Бешанковіцкага райвыканкама

З удзелам пракурора раёна Андрэя Старчанкі ў вялікай зале Бешанковіцкага райвыканкама адбылося пашыранае пасяджэнне Камісіі па справах непаўналетніх. На пасяджэнні прысутнічалі кіраўнікі, а таксама спецыялісты ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, дзяржаўных органаў і арганізацый, устаноў адукацыі раёна.
На парадку дня пасяджэння разглядаўся комплексны аналіз прычын і ўмоў, якія спрыяюць безнагляднасці і ўчыненню правапарушэнняў непаўналетнімі, парушэнню іх правоў і законных інтарэсаў за 2021 год.
Пракурор раёна звярнуў увагу прысутных на прычыны і ўмовы, якія спрыяюць учыненню злачынстваў і правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі, недахопы ў праводзімай прафілактычнай рабоце (забеспячэнне занятасці дзяцей, належная арганізацыя работы).
Даведачна: на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна ў 2021 годзе павялічылася колькасць учыненых злачынстваў непаўналетніх з 4 да 5, пры гэтым шэраг злачынстваў учынены групай дзяцей. Колькасць грамадска-небяспечных дзеянняў, учыненых да ўзросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці, засталася на ўзроўні 2020 года (3 дзеянні ўчынены 2 дзецьмі).
Таксама ў ходзе пасяджэння былі разгледжаны пытанні траўматызму непаўналетніх у адной з устаноў адукацыі раёна, рэалізацыі праектаў прафілактычнай накіраванасці.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа                                                                                                        С.А.Кір'янаў