З удзелам пракурора раёна адбылося выязное пасяджэнне Камісіі па справах непаўналетніх Бешанковіцкага райвыканкама ва УА «Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л.М. Даватара».
Пракурор раёна Андрэй Старчанка прыняў удзел у выязным пасяджэнні Камісіі па справах непаўналетніх Бешанковіцкага райвыканкама ва УА «Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л.М. Даватара».
На парадку дня пытанні папярэджання ўчынення злачынстваў і правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі.
У рамках пасяджэння камісіі разгледжана інфармацыя пракуратуры Віцебскай вобласці аб стане законнасці сярод навучэнскай моладзі, а таксама інфармацыйная запіска пракуратуры раёна аб прыняцці дадатковых мер, накіраваных на папярэджанне ўчынення злачынстваў і правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі.
Пракурор раёна звярнуў увагу прысутных на прычыны і ўмовы, якія спрыяюць учыненню злачынстваў і правапарушэнняў, недахопы ў прафілактычнай рабоце.
Даведачна: за мінулы перыяд 2020 года Бешанковіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у дачыненні да непаўналетніх было ўзбуджана 6 крымінальных спраў.
Распаўсюджанай прычынай учынення злачынстваў непаўналетнімі паслужыла грэблівае стаўленне да сваёй маёмасці ўласнікаў шматкватэрных жылых дамоў (выражана ў захоўванні веласіпедаў на лесвічных пляцоўках).
Так, ва ўсіх выпадках крадзяжы ўчынены шляхам свабоднага доступу ў пад'езды шматкватэрных жылых дамоў (металічныя дзверы з дамафонам не зачыняліся), веласіпеды размяшчаліся на лесвічнай клетцы ў свабодным доступе, веласіпедныя замкі ўласнікамі не выкарыстоўваліся. Адзін веласіпед па вуліцы Маладзёжнай стаяў зусім каля пад'езда, пры гэтым прышпілены да чаго-небудзь не быў.
Разам з тым, загрувашчванне калідораў, лесвічных маршаў і пляцовак, праходаў, запасных выхадаў і іншых дапаможных памяшканняў з'яўляецца парушэннем п.п.16.6 п.16 Правіл карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.05.2013 № 399.
За парушэнне прыведзенага пункта правіл прадугледжана і адміністрацыйная адказнасць па ч.1 арт.21.16 КаАП Рэспублікі Беларусь (адміністрацыйнае спагнанне для фізічных асоб прадугледжана ў выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь).
Пракурор раёна прыняў удзел і ў разглядзе КДН Бешанковіцкага райвыканкама шэрагу спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях у дачыненні да навучэнцаў ліцэя, правёў прафілактычныя гутаркі.
Акрамя таго, на пасяджэнні быў зацверджаны прапанаваны пракурорам алгарытм дзейнасці ўстаноў адукацыі па арганізацыі індывідуальнай прафілактычнай работы з непаўналетнімі. Асноўная мэта алгарытму - папярэджанне падлеткавай злачыннасці.
Па заканчэнні работы камісіі Андрэй Старчанка сустрэўся і пагутарыў з першакурснікамі ліцэя. У ходзе зносін пракурор азнаёміўся з паўсядзённым побытам і арганізацыяй адукацыйнага працэсу навучэнцаў, адказаў на пытанні, якія цікавяць. Праца ў дадзеным напрамку будзе працягнута.