З удзелам пракурорскіх работнікаў праведзена семінар-занятак у ваенным камісарыяце

З удзелам пракурорскіх работнікаў праведзена семінар-занятак у ваенным камісарыяце Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў. Семінар быў прысвечаны адказнасці за парушэнні правілаў дарожнага руху, а таксама пытанням процідзеяння карупцыі.
Так, намеснік пракурора раёна Віталь Дойлідаў распавёў прысутным аб асноўных патрабаваннях заканадаўства, накіраванага на процідзеянне карупцыі, сістэме мер яе папярэджання, захаванні асноўных абмежаванняў у рамках дзяржаўнай службы, а таксама асобна акцэнтаваў увагу на адказнасці, якая наступае за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў.
Даведачна: базавым дакументам, на аснове якога арганізуецца антыкарупцыйная дзейнасць у нашай краіне, з'яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» ад 15.07.2015 №305-З.
У сваю чаргу, памочнік пракурора раёна Сяргей Кір'янаў спыніўся на асноўных зменах у частцы адказнасці за парушэнні правілаў дарожнага руху. Акрамя таго, прывёў і прыклады прыцягнення да адказнасці па Бешанковіцкім раёне.
Даведачна: змены ў 2021 годзе закранулі КоАП, ПВКоАП (змянілася практыка прыцягнення да адказнасці), а таксама КК Рэспублікі Беларусь (перагледжана адказнасць па шэрагу артыкулаў).
У завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікі сустрэчы падзякавалі пракурорскім работнікам за цікавыя і змястоўныя выступленні, задалі пытанні, якія іх цікавілі.

Намеснік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 1 класа В.В. Дойлідаў