З клопатам пра бяспеку малой радзімы. Бешанковічы
У аграгарадку Астроўна Бешанковіцкага раёна ў рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» прайшоў «Кірмаш бяспекі».
Пачаўся кірмаш з выступлення калектыву мастацкай самадзейнасці, пасля чаго вяскоўцам была прадастаўлена магчымасць прыняць удзел у рабоце навучальных пляцовак. У працэсе правядзення акцыі ратавальнікі распавялі пра дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару і іншых надзвычайных сітуацыях, расказалі пра самыя небяспечныя месцы ў доме. Асвяцілі мэты і задачы рэспубліканскай акцыі.
Велізарную цікавасць у вяскоўцаў выклікала тэматычная пляцоўка, дзе кожнаму ўдзельніку кірмашу было прапанавана ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, а ў малодшых удзельнікаў мерапрыемства – аўтамабіль ратавальнікаў-пажарных і магчымасць прымерыць баявую вопратку.
Кірмаш бяспекі прайшоў весела і з карысцю. Усе ўдзельнікі мерапрыемства папоўнілі багаж ведаў у галіне папярэджання пажараў і дзеянняў у выпадку іх узнікнення. У завяршэнне свята жадаючыя змаглі наведаць выставу рамёстваў «Горад майстроў», а таксама набыць прадукцыю ўласнай вытворчасці Бешанковіцкага раённага спажывецкага таварыства.