З клопатам пра бяспеку малой Радзімы. Бешанковічы
У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» інспектар сектара прапаганды і узаемадзеяння з грамадскасцю Берастень Дар'я правяла яркае мерапрыемства з дзецьмі, а таксама іх бацькамі. Удзельнікі выконвалі розныя заданні: спявалі , танцавалі, чыталі вершы на пажарную тэматыку Пры дапамозе гульняў, конкурсаў і віктарын работнік МНС нагадаў прысутным пра правілы паводзін у розных сітуацыях. За правільныя адказы ратавальнікі ўручалі ўдзельнікам календары і памяткі пра бяспеку, а маленькім удзельнікам мерапрыемства – размалёўкі.