З клопатам пра бяспеку ўборачнай кампаніі
31 ліпеня 2025
З клопатам пра бяспеку ўборачнай кампаніі
Уборачная кампанія ў Бешанковіцкім раёне — гарачая пара для аграрыяў, але не толькі для іх. Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях таксама трымаюць руку на пульсе і штодня выходзяць у рэйды на палі.
Яны правяраюць, каб на камбайнах і трактарах абавязкова былі спраўныя вогнетушыцелі, а тэхніка ачышчалася пасля працы ад пылу, саломы і рэшткаў раслін. Менавіта такія дробязі часта становяцца прычынай пажару.
Акрамя таго, ратавальнікі размаўляюць з работнікамі гаспадарак: нагадваюць, як дзейнічаць пры ўзгаранні, правяраюць веды правілаў бяспекі. Бо ад гэтага залежыць не толькі захаванасць ураджаю, але і чалавечыя жыцці.
«Уважлівасць і дысцыпліна — вось галоўныя саюзнікі ва ўборачную пару», — падкрэсліваюць ратавальнікі.
"Зара"