Самыя актыўныя людзі пражываюць у Бешанковічах!
У рамках другога этапа Рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» Бешанковіцкія ратавальнікі сумесна з Дзяржаўнай установай «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна» арганізавалі тэматычную дыскатэку «Для тых, каму за…». Аднак наведвальнікаў чакалі не толькі «пажарныя віктарыны» і «запальныя танцы», але і конкурсы на апрананне баявога адзення, правядзенне дэмеркурызацыйных работ, ўстаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і многае іншае. Таксама падчас танцавальнай праграмы пажылыя людзі ўспомнілі нумары выкліку экстранных службаў і адпрацавалі дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару, а некаторыя адчулі сапраўднымі ратавальнікамі!
У завяршэнні мерапрыемстваў усе прысутныя атрымалі адказы на хвалюючыя іх пытанні аб мерах пажарнай бяспекі, а таксама атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю ад ратавальнікаў.