Сажа — вораг печаў і комінаў

Сажа ўтвараецца пры згаранні ўсіх відаў вуглевадародаў: газу, нафты, вугалю і дроў. Але менавіта пры спальванні цвёрдага паліва сажы ўтвараецца больш за ўсё. Пры гарэнні вугалю і дроў адбываецца механічнае разбурэнне кавалкаў паліва, якое суправаджаецца знаёмым патрэскваннем. У выніку гэтага працэсу ўтвараюцца буйныя і дробныя, як пыл, рэшткі паліва. Тыя лёгкія часціцы, якія выносяцца з патокам дыму, і ёсць сажа. І ўсё б нічога, калі б сажа проста злятала: яна назапашваецца на паверхнях коміна і катлоў.

Назапашаная ў трубе сажа памяншае прасвет коміна і можа перакрыць яго зусім. Адпаведна цяга ў печы або катле будзе слабай або наогул — дым пойдзе ў памяшканне. Самае страшнае — назапашаная сажа ў трубе можа запаліцца ад іскраў з топкай. А гэта тэмпература больш за 1000 градусаў! Столь высокая тэмпература гарэння сажы прыводзіць да разбурэння канала коміна або перагрэву і запальвання бліжэйшых канструкцый або прадметаў. Нават калі раздзелка ў печы з перакрыццем дастатковая, пры такой тэмпературы і вялікія пласты цэглы і іншых матэрыялаў могуць прагрэвацца. У большасці выпадкаў гарэння сажы ў коміне прыводзіць да пажару ў доме.

Гарэнне сажы ў коміне адбылося ў домаўладанні жыхара в.Сокарава 24 студзеня бягучага года. Своечасова заўважыўшы ўзгаранне грамадзяне выклікаўшы выратавальнікаў, якія і ліквідавалі надзвычайнае здарэнне.

Каб падобныя сітуацыі не адбываліся ў вас у домаўладанні, не забывайце, што комін павінен быць вычышчаны ў пачатку

ацяпляльнага сезона. Наступная ачыстка праводзіцца не радзей:

— аднаго разу на 3 месяцы — для ацяпляльных печаў;

— аднаго разу на 2 месяцы — для печаў і печаў бесперапыннага дзеяння;

— раз на месяц — для кухонных пліт і іншых прылад.

Загаранне і гарэне сажы — адна з самых вялікіх бядаў домаўладальнікаў. Нельга спадзявацца на «авось» і дапускаць падобныя выпадкі, бо адна ачыстка комін можа каштаваць Вам цэлага дома.