Збор за перасячэнне мяжы
ІНФАРМАЦЫЯ аб мясцовым зборы за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь
Аб увядзенні збору
У адпаведнасці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. № 72-З ”Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь“ і з мэтай барацьбы з COVID-19 Віцебскім абласным Саветам дэпутатаў прынята рашэнне ад 29 чэрвеня 2021 г. № 238 ”Аб мясцовым зборы“.
Дадзеным рашэннем на тэрыторыі Віцебскай вобласці ўведзены мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь.
У Віцебскай вобласці збор будзе спаганяцца за перасячэнне транспартным сродкам Дзяржаўнай мяжы пры выездзе з краіны ў пунктах пропуску на мяжы з Латвійскай
(”Грыгароўшчына“, ”Гаўрыліна“, ”Урбаны“, ”Плюсы“) і Літоўскай (”Відзы“, ”Мольдзевічы“, ”Лынтупы“) рэспублікамі.Дадзеныя пункты пропуску размешчаны на тэрыторыях Верхнядзвінскага, Браслаўскага і Пастаўскага раёнаў вобласці.
Беларусь, члены парламенцкіх, урадавых і іншых афіцыйных дэлегацый Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў;
кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, члены парламенцкіх, урадавых і іншых афіцыйных дэлегацый, асобы, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь па запрашэннях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў;
супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах, дакументаваныя дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі, а таксама члены іх сем'яў;
супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў, іншых афіцыйных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў, іх прадстаўніцтваў і органаў і члены іх сем'яў;
асобы, якія следуюць на пахаванне членаў сям'і і блізкіх сваякоў, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;
асобы, якія суправаджаюць памерлых для пахавання у працэсе перавозкі трунаў (урн) з іх целамі (астанкамі);
інваліды Вялікай Айчыннай вайны, інваліды I і II групы, а таксама асобы, якія іх суправаджаюць;
удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;
удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
асобы, якія выязджаюць на лячэнне у санаторна-курортныя ўстановы, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;
удзельнікі спартыўных і спартыўна-масавых, культурных, адукацыйных мерапрыемстваў пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў.
Рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў № 238 дадаткова вызвалены ад выплаты збору транспартныя сродкі, на якіх следуюць:
прадстаўнікі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь у мэтах выканання службовых абавязкаў пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;
замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыбылі ў Рэспублі
асобы, якія выязджаюць з Рэспублікі Беларусь для атрымання медыцынскай дапамогі пры наяўнасці дакументаў (копій дакументаў) прымаючай медыцынскай арганізацыі або Міністэрства аховы здароўя альбо пасля атрымання медыцынскай дапамогі пры наяўнасці дакументаў (копій дакументаў) арганізацыі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, а таксама асобы, якія іх суправаджаюць;
замежныя грамадзяне, якія выязджаюць пасля знаходжання ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях Рэспублікі Беларусь, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;
грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выязджаюць для ажыццяўлення догляду за членамі сям'і і (або) блізкімі сваякамі ў сувязі з іх цяжкай хваробай, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія вяртаюцца да месца пастаяннага пражывання пасля ажыццяўлення догляду за членамі сям'і і (або) блізкімі сваякамі ў сувязі з іх цяжкай хваробай, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;
замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія выязджаюць з Рэспублікі Беларусь пасля пахавання членаў сям'і або блізкіх сваякоў, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;
асобы, якія ажыццяўляюць перавозку гемапаэтычных ствалавых клетак, органаў і (або) тканак чалавека для трансплантацыі;
асобы, якія выязджаюць з Рэспублікі Беларусь па пастановах аб дэпартацыі (высылцы), пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў.
Аб парадку выплаты збору
Збор уплачваецца ў даход абласнога бюджэту Віцебскай вобласці (калі пункты пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь размешчаны ў Віцебскай вобласці).
Рэквізіты для выплаты збору:
Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, р/рахунак № BY37 AKBB 3600 3010 0002 0000 0000 у ААТ ”АСБ Беларусбанк“ г.Мінск, БІК банка AKBBBY2X, УНП 300594330. Код плацяжу ў бюджэт 03110”Збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь“.
У выпадку, калі месца знаходжання пункта пропуску, праз які перасякаецца Дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь, размешчана ў Віцебскай вобласці, а збор уплачаны ў
абласны бюджэт любой іншай вобласці, збор не з'яўляецца аплачаным.
Аплата збору ажыццяўляецца ў беларускіх рублях да перасячэння дзяржаўнай мяжы (загадзя), або пры перасячэнні мяжы ў пунктах пропуску зыходзячы з памеру базавай велічыні, якая дзейнічае на дату аплаты.
Улічваючы, што ў цяперашні час у вобласці не ўсе пункты пропуску аснашчаны неабходнай інфраструктурай для аплаты збору, рэкамендуецца аплачваць збор да прыбыцця ў пункт пропуску, каб пазбегнуць праблем з ажыццяўленнем плацяжоў, а таксама для скарачэння часу перасячэння мяжы.
Дакумент аб аплаце збору прад'яўляецца кіроўцам транспартнага сродку ў пункце пропуску супрацоўніку органаў памежнай службы або службовай асобе мытнага органа (за выключэннем выпадкаў, калі транспартны сродак вызвалены ад аплаты збору). Дакумент можна прад'яўляць у папяровым або электронным выглядзе.
Дадзены дакумент павінен утрымліваць наступную інфармацыю: найменне арганізацыі і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) плацельшчыка, сума і дата аплаты, рэгістрацыйны нумар транспартнага сродку, прызначэнне плацяжу.
Сплаціць збор можна ў аддзяленнях РУП ”Белпошта“ і крэдытна-фінансавых арганізацый (у касе банка, банкамаце, плацежна-даведачным тэрмінале, інфакіёску, інтэрнэт-банкінгу, мабільным банкінгу). Калі плацеж ажыццяўляецца ў касе банка, паведаміце аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму ”Разлік“ (ЕРИП).
У сістэме ”Разлік“ (ЕРИП) неабходна паслядоўна выбраць наступныя ўкладкі: Адміністрацыйныя працэдуры, дзяржпошліна, зборы/ Збор за перасячэнне мяжы Рэспублікі Беларусь/ Віцебскі аблвыканкам ГФУ/ Збор за перасячэнне мяжы.
Пры аплаце збору ў электронным выглядзе (з выкарыстаннем аб'ектаў праграмна-тэхнічнай інфраструктуры і сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання) у пункце пропуску неабходна прадставіць карт-чэк, сфарміраваны на
на папяровым носьбіце або ў электронным выглядзе.Пры пералічэнні сумы збору