Сёння Бешанковічы прымалі ўдзельнікаў абласных курсаў павышэння кваліфікацыі асоб, якія знаходзяцца ў кадравым рэзерве на пасады намеснікаў старшынь гаррайвыканкамаў
Сёння Бешанковічы прымалі ўдзельнікаў абласных курсаў павышэння кваліфікацыі асоб, якія знаходзяцца ў кадравым рэзерве на пасады намеснікаў старшынь гаррайвыканкамаў, якія курыруюць пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
У ходзе выязнога практычнага занятку спецыялісты нашага раёна падзяліліся з калегамі вопытам работы па аб'ектах новага будаўніцтва, рэканструкцыі, добраўпарадкавання гарпасёлка.
Для гасцей арганізавалі экскурсію па аб'ектах будаўніцтва ў рамках падрыхтоўкі да фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі – 2024».
Госці наведалі СШ №1 і СШ №2 гарпасёлка, разлікова-касавы цэнтр, дзіцячую школу мастацтваў.