Сёння старшыня раёна Галіна Унуковіч правяла чарговы асабісты прыём грамадзян

Сегодня глава района Галина Унукович провела очередной личный прием граждан
Са сваімі пытаннямі на прыём прыйшлі два грамадзяніны.

Просьбу звярнуць увагу на якасць правядзення капітальнага рамонту шматкватэрнага дома №24 на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Бешанковічах агучыў адзін з жыхароў дома.

Як высветлілася, выяўленыя недахопы ў выкананні будаўнічых работ звязаны з недакладнасцямі ў праектна-каштарыснай дакументацыі.

«У найкароткія тэрміны правядзём на аб'екце штаб з удзелам праекціроўшчыкаў, каб дэталёва разабрацца ў сітуацыі», — запэўніла заяўніка Галіна Унуковіч.

Яшчэ адзін грамадзянін распавёў пра свае планы абсталяваць у Міцькавічах свайго роду экавёску. Для будаўніцтва жылых дамоў неабходная драўніна, ёсць пытанні і з выдзяленнем магутнасці электраэнергіі да ўчастка.

Пытанне абмеркавалі з удзелам кіраўнікоў лясгаса і РЭС. Заяўніку дадзены тлумачэнні.