Сёння адзначаецца Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў.
2 лютага 1971 года ў горадзе Рамсар (Іран) на беразе Каспійскага мора была падпісана Канвенцыя аб водна-балотных угоддзях, якія маюць міжнароднае значэнне, галоўным чынам у якасці месцапражыванняў вадаплаўных птушак.Тэма дня 2024 года – «Водна-балотныя ўгоддзі і дабрабыт чалавека». Гэты дэвіз падкрэслівае, наколькі цесна ўсе аспекты нашага дабрабыту звязаны са здароўем гэтых унікальных экасістэм, і заклікае нас шанаваць і берагчы нашы водна-балотныя ўгоддзі.
На тэрыторыі нашага раёна маецца значны аб'ект водна-балотных угоддзяў – балота Сержыцкі мох.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2015 г. № 1111 «Аб некаторых пытаннях у галіне захавання і рацыянальнага (устойлівага) выкарыстання тарфянікаў» і зацверджанай ёю Схемы размеркавання тарфянікаў па напрамках выкарыстання на перыяд да 2030 года, балота Сержыцкі мох адносіцца да балот (участкаў балот), якія падлягаюць асаблівай і (або) спецыяльнай ахове.
Інстытутам эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праведзена навукова-даследчая праца па распрацоўцы плана кіравання балотам «Сержыцкі мох», уключаючы меры, накіраваныя на захаванне, аднаўленне біясферных функцый балот, рацыянальнае (устойлівае) выкарыстанне яго рэсурсаў.
Сёння ў прэс-цэнтры РУП «Дом прэсы»адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Экалогія Беларусі. Захаванне і рацыянальнае выкарыстанне водна-балотных угоддзяў» з удзелам намесніка начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Людмілы Барташэвіч. Запіс можна паглядзець па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=vpi122C55Cs