Старшыня райсавета дэпутатаў Генадзь Шведаў сустрэўся з работнікамі Каранеўскага дзіцячага сада
На сустрэчы абмеркавалі бягучую электаральную кампанію, яе значэнне для ўсёй краіны. Размова атрымалася даверлівай. Вяскоўцы актыўна ўступалі ў дыялог, дзяліліся меркаваннем аб дасягненнях роднай зямлі.
«Нам ёсць чым ганарыцца, – падкрэсліў кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна. – Нам ёсць што берагчы і што развіваць. Беларусь мае прызнанне на міжнароднай арэне, заўсёды выступала за мір. Усе яе даброты, усе дасягненні – справа рук нашых працавітых людзей. Яны, шчырыя працаўнікі, што здолелі захаваць і прымножыць лепшыя дасягненні савецкай эпохі, вядома ж, з'яўляюцца галоўным здабыткам дзяржавы. Радуе, што землякі з самых першых дзён прымаюць актыўны ўдзел у выбарчым працэсе. Гэта прыклад адказнасці і неабыякавасці да лёсу краіны».