Сёння ў краіне праходзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Дарога не даруе памылак»

Акцыя накіравана на прафілактыку ДТЗ з цяжкімі наступствамі.

"Большасць такіх здарэнняў, — канстатуе старшы інспектар АДАІ Бешанковіцкага РАУС Аляксандр Казак, — адбываюцца з-за таго, што кіроўцы і пешаходы забываюць аб правілах дарожнага руху і не паважаюць адзін аднаго на дарозе".


Найгрубейшымі парушэннямі ПДР, якія прыводзяць да аўтааварый з цяжкімі наступствамі, з боку кіроўцаў з'яўляюцца:
перавышэнне хуткаснага рэжыму,
парушэнне правілаў абгону і праезду скрыжаванняў,
непрапуск пешаходаў на пешаходных пераходах,
кіраванне аўтамабілем у стане ап'янення або не маючы права кіравання транспартным сродкам,
невыкарыстанне дзіцячых утрымліваючых прылад пры перавозцы непаўналетніх пасажыраў.

З боку пешаходаў небяспечным парушэннем з'яўляецца:
пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы або на забараняльны сігнал святлафора,
нечаканы выхад на дарогу з-за транспартных сродкаў,
рух па дарозе ў стане ап'янення,
невыкарыстанне святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.

Бясконцае высвятленне ўдзельнікамі дарожнага руху, хто мае рацыю, а хто вінаваты, ні да чаго не прывядзе. Неабходна ведаць і выконваць ПДР.