Сёння, 25 верасня, у Бешанковіцкім раёне, як і ў цэлым па Беларусі, праходзіць Адзіны дзень бяспекі

Сегодня, 25 сентября, в Бешенковичском районе, как и в целом по Беларуси, проходит Единый день безопасности

25 верасня 2025

Сёння, 25 верасня, у Бешанковіцкім раёне, як і ў цэлым па Беларусі, праходзіць Адзіны дзень бяспекі

Асаблівая ўвага падчас акцыі нададзена навучанню правілам бяспекі на працоўных месцах.

У ЦБУ №203 Беларусбанка, напрыклад, з самай раніцы дырэктар цэнтра Вольга Невельская давяла да членаў калектыву парадак дзеянняў падчас нештатных сітуацый, эвакуацыі пры пажары. Праведзена іх практычная адпрацоўка. 

Напамінаем, з 13.00 да 14.30 у цэнтральным парку будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі з удзелам ратавальнікаў, энергетыкаў, газавікоў, медыкаў і іншых службаў.  

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Адзінага дня бяспекі, будуць арганізаваны і ва Ульскім дзяржаўным каледжы імя Л. М. Даватара — з 15.30 да 16.30.

"Зара"