Сёння дзяржаўтаінспектары праводзяць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Будзь яркім! Стань заўважным!»
26 верасня 2025
Сёння Дзяржаўтаінспектары праводзяць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Будзь яркім! Стань заўважным!»
Мерапрыемства накіравана на прапаганду выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці сярод пешаходаў, раварыстаў, возчыкаў гужавога транспарту.
А вы не забываеце пазначаць сябе флікерамі?
Праваахоўнікі нагадваюць: за ігнараванне святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь.
"Зара"