Сёння работнікі філіяла Бешанковіцкае ДРБУ №110 вядуць асфальтаванне прыдамавых тэрыторый дамоў №21 і №23 на вуліцы Чарняхоўскага райцэнтра

Сегодня работники филиала Бешенковичское ДРСУ №110 ведут асфальтирование придомовых территорий домов №21 и №23 на улице Черняховского райцентра

Побач з імі працуюць, ажыццяўляючы ўздым горлавін аглядных калодзежаў да ўзроўню асфальту, спецыялісты Бешанковіцкага вода-каналізацыйнага ўчастка філіяла «Лепельводаканал».

Прыдамавая тэрыторыя, апранутая ў новы асфальт, пераўтвараецца на вачах.

«Учора працавалі на вуліцы Абазоўскага, асфальтавалі пляцоўку стаянкі каля ДАІ, прывялі ў парадак спуск да лазні, — распавядае дырэктар філіяла Аркадзь Гушча. — Раней у райцэнтры часткова абнавілі асфальт на вуліцах Маладзёжнай, Энгельса, Лугаўскога, Мендзялеева, адрамантавалі пад'езд да ЖКГ ад вуліцы Урыцкага. У плане — асфальтаванне ўчастка дарогі паміж інтэрнатам і крамай «Усходні», а таксама на Чкалава да вуліцы Ламаносава».






"Зара"